Раіса Баравікова — З-за саду выглянуў прамень...

З-за саду выглянуў прамень
і скача па падушцы.
Ах, прыйдзе, прыйдзе ясны дзень
на радасць весялушцы!

А мне ні радасці, ні сну –
твой цень прыліпнуў калькай!
Мо ад таго іду ў вясну
я завадною лялькай.

Смяюся, плачу, шчабячу
на даўжыню завода…
I як пакутліва маўчу,
калі між намі згода.

Падобныя старонкі