Раіса Баравікова — Дома

Люблю у суботу быць дома,
Глядзець, як клапоціцца маці.
Ці бульба у печы гатова,
Ці проса сыпнуць кураняці?!

А к вечару ў вёсцы, вядома,
За пунямі лазні курацца.
Як хораша прыцемкам дома
Гарачаю парай абдацца!

Прайсціся сцяжынкаю простай
У золкім тумане, а потым
Падгледзець, як парыцца порстка
У воблаках месяц употай!

Падобныя старонкі