творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-верш-да-дзяцей
Гэта старая версія дакумента!
Раіса Баравікова — Верш да дзяцей
Дзень распачаўся раніцай вясёлай.
Хутчэй у двор —да сонца і да траў…
I там запросім да сябе анёла,
ён дзесьці тут і ўсё нам дараваў.
У свеце, поўным д'ябальскае сілы,
што сее ў душах чорны цень жуды,
ён расхіне над намі свае крылы
і ў час ліхі затуліць ад бяды.
I застанецца з намі ранак гожы,
птушыны грай і полымнасць рабін,
і ў сэрцы будзе ліцца голас Божы:
шануй бацькоў,
не ўкрадзь
і не забі!
Падобныя старонкі
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей.1755963862.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin