творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-схаваю-цацкі
Пятрусь Макаль — Схаваю цацкі
Я схаваю цацкі ў шафу –
І мядзведзя,
І жырафу,
І акулу,
І зубра:
– Вам на пенсію пара!
Адпачніце ў цішыні,
Мне цяпер –
Не да гульні!..
Вось ён –
Новы мой набытак:
Карандаш,
Буквар
І сшытак.
Вокладка на буквары,
Быццам дзверы дома.
Ну, а хто тут жыхары?
Літары, вядома.
Стракацяць
За радам рад,
Нібы выйшлі на парад
Глянеш –
Позірк стоміцца.
Але ўсё ж
Я вельмі рад
З імі пазнаёміцца.
Падобныя старонкі
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-схаваю-цацкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin