творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-пакліч-у-госці-сонца
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Макаль — Пакліч у госці сонца
Калі на сэрцы хмарна,
Калі ў душы зіма,
Не вохкай, дружа, марна
I не ўздыхай дарма.
Не зеляней ад злосці
У смутку і журбе –
Пакліч ты сонца ў госці,
Як друга да сябе.
Насустрач небасхілу
Далоні працягні –
I спусціцца свяціла
У дом твой з вышыні.
Дружы з блакітнай казкай,
Сябрам заўжды ў жыцці
I позіркам, і ласкай
Свяці, свяці, свяці!
Падобныя старонкі
- сонца-не-стаіць-на-месцы
- гімн-жыццю
творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-пакліч-у-госці-сонца.1755963862.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin