Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-пакліч-у-госці-сонца

Пятрусь Макаль — Пакліч у госці сонца

Калі на сэрцы хмарна,
Калі ў душы зіма,
Не вохкай, дружа, марна
I не ўздыхай дарма.

Не зеляней ад злосці
У смутку і журбе –
Пакліч ты сонца ў госці,
Як друга да сябе.

Насустрач небасхілу
Далоні працягні –
I спусціцца свяціла
У дом твой з вышыні.

Дружы з блакітнай казкай,
Сябрам заўжды ў жыцці
I позіркам, і ласкай
Свяці, свяці, свяці!

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-пакліч-у-госці-сонца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki