Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-макаль:пятрусь-макаль-бялее-снег-пушысты

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Макаль — Бялее снег пушысты

Бялее снег пушысты.
Сняжынкі навакол,
Нібы парашутысты,
Спускаюцца на дол.

Ад гэткай прыгажосці
Скакаць і пець хачу.
– Адкуль, адкуль вы, госці? –
Гарэзліва крычу.

– Мы з ледзяной дзяржавы,
З адвечнае зімы.
I снежныя забавы
Нясём з сабою мы.

Нясём мы бабу снежную
На срэбраным крыле,
Нясём пургу мяцежную,
Што скача на мятле.

Ляцім мы ўсе здалёку.
Нас на зямлю з нябёс
Паслаў яго высокасць
Мароз, Чырвоны нос.

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-бялее-снег-пушысты.1755963862.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki