творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-ляцяць-сняжынкі
Васіль Жуковіч — Ляцяць сняжынкі
Глядзі, які дзянёк цудоўны:
ляцяць сняжынкі ў цішыні,
прыслухайся – ледзь-ледзь улоўны
ідзе шумочак з вышыні.
Ляцяць сняжыначкі павольна,
зачараваныя зямлёй,
ім гэтак лёгка і прывольна
над лесам, полем, над ракой.
Ляцяць сняжынкі з сівай хмары,
як матылёчкі на святло,
і ўсё пра іх, здаецца, марыць –
і лес, і поле, і сяло.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-ляцяць-сняжынкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin