творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-гора
Гэта старая версія дакумента!
Ніна Мацяш — Гора
Мяне мама з татам любяць,
шчыра дбаюць пра мяне:
што ні папрашу –
усё купяць,
дорага яно ці не.
Нават просьбаў
не чакаюць, –
толькі б я не ведаў бед.
Я такія джынсы маю!..
Ах, які ў мяне мапед!..
Тата з мамаю гавораць:
мушу я шчаслівым быць.
А ў мяне такое гора:
дзе ж мне сябра раздабыць?
Падобныя старонкі
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-гора.1755963831.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin