Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-гора

Ніна Мацяш — Гора

Мяне мама з татам любяць,
шчыра дбаюць пра мяне:
што ні папрашу –

усё купяць,

дорага яно ці не.

Нават просьбаў

не чакаюць, –

толькі б я не ведаў бед.
Я такія джынсы маю!..
Ах, які ў мяне мапед!..

Тата з мамаю гавораць:
мушу я шчаслівым быць.
А ў мяне такое гора:
дзе ж мне сябра раздабыць?

Падобныя старонкі

творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-гора.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki