Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-элегія

Ніл Гілевіч — Элегія

Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.
І не трэба, міласна прашу,
На зыходзе дня, пад зараніцай,
Усыпляць мне чарамі душу.

Я да дна свой келіх выпіць мушу.
Мне не страшны ўжо ні яд, ні нож.
І калі, нібы кіта на сушу,
Лёс на волю выкіне, — ну што ж!

Адмаўчуся хоць… Бо ў паняверцы
Я не ўмеў разумна памаўчаць.
Разрываючы на часткі сэрца,
Одум горкі ходзіць па начах.

Для чаго, дзеля якой хімеры
Нёс я крыж усцяж фальшывых вех?
Ашуканы, здраджаны, схварэлы,
Як закладнік дажываю век.

Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.
І не трэба, міласна прашу,
На зыходзе дня, пад зараніцай,
Усыпляць мне чарамі душу.


Верасень 1997 г.

Падобныя старонкі

творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-элегія.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki