творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-у-яго-пушысты-хвосцік
Ніл Гілевіч — У яго пушысты хвосцік...
У яго пушысты хвосцік
І крывыя лапкі,
Вочкі круглыя, жывыя.
Вушкі, як аладкі.
Маці Мурза каля будкі
Ланцугом бразгоча,
Анікога да малога
Падпускаць не хоча.
А сама так песціць сына,
Ліжа нос ліловы,
Калі толькі нос халодны –
Значыць, сын здаровы!
Падобныя старонкі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-у-яго-пушысты-хвосцік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin