Ніл Гілевіч — Трыялет (Ты сэрца маё ўсхвалявала...)

Ты сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.
Нясмелай, цнатлівай красой
Ты сэрца маё ўсхвалявала.

Пасля тут іх будзе нямала
Цвісці на паляне лясной.
Ты ж сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.

1949

Падобныя старонкі