Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-восень

Ніл Гілевіч — Восень

Перайманне
з «наватараў»


Восень — бяззубая, лысая восень!
Пшыкае ў лузе зрудзелая порхаўка,
Лезе ў гароды пражэрлівы вусень,
Лес атрасаецца жоўтаю перхаццю.
Толькі й чутно, як дзятлы-эскулапы
Стукаюць моцнымі дзюбамі ў пушчы.
Дрэвы бязмоўныя, як асталопы.
Гумны разінулі чорныя пашчы.
Рыжай лісіцаю сцелецца верасень,
Хмары у небе — трыбухатыя каровы.
Не бяда, што ні сэнсу,
Ні ладу ў вершы.
Затое, глядзіце,
Як рыфмуецца здорава!


1961

Падобныя старонкі

творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-восень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki