творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-вожык-дзе-твая-хаціна
Гэта старая версія дакумента!
Ніл Гілевіч — Вожык, дзе твая хаціна?
– Вожык, дзе твая хаціна?
Дзе прытулішся ў мароз?
Ён, калючы, як шыпшына,
На іголках лісце нёс.
– Хатка-норка пад хваінай,
Там радзіўся, там узрос.
– А што будзеш есці, вожык?
У адказ запыхкаў ён:
– Лягу спаць я ў цёплы ложак –
Буду спаць да весніх дзён!
Падобныя старонкі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-вожык-дзе-твая-хаціна.1755963830.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin