Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-асвенцім

Ніл Гілевіч — Асвенцім

«Нас тут было чатыры міліёны!» –
Крычыць жахлівы надпіс са сцяны.
«Усім, усім падпальшчыкам вайны
На ўсе вякі мы шлём свае праклёны!

Нас з’еў агонь – чатыры міліёны
Мужчын, жанчын, дарослых і дзяцей.
Скажыце: дымам з вогнішча касцей
Сягоння свет ужо не заімглёны?

Скажыце – мёртвыя, мы хочам знаць:
З жаночых кос, як таннай сыравіны,
Ужо не ткуць сягоння мешкавіны
І дываноў, каб ногі выціраць?

А каб мільёнамі не паміраць –
Вы знаеце, што вы рабіць павінны?»

1964-1965 гг.

Падобныя старонкі

творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-асвенцім.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki