Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-кавыль:міхась-кавыль-яшчэ-снягоў-не-выкіпела-пе

Міхась Кавыль — Яшчэ снягоў не выкіпела пена...

Яшчэ снягоў не выкіпела пена,
Вятры ільдзінак зорных не змялі,
А ўжо бруіцца па бярэзін венах
Прыглушаная музыка зямлі.

Шпурнуўшы ў сінь праменне-камертоны,
Гарыць агнём няўрымсным дырыжор.
Яшчэ часіна – пяруноў трамбоны
Удараць марш вясновы з рэ-мажор.

Лясы спрасоння зашумяць: “Дзе лісце?”
Зямля нап’ецца сонца і вады.
Паймчацца рэчкі ў эстафэтны высціг,
У белай радасці закружацца сады…

19. II. 1963

Падобныя старонкі

творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-яшчэ-снягоў-не-выкіпела-пе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki