Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-кавыль:міхась-кавыль-крытыку

Міхась Кавыль — Крытыку

Словы вершу, што глыбы граніту,
У нямым спачываюць бяздонні.
Не падняць іх агнём дынаміту,
Калі ў сэрцы зара не зазвоніць.

Вершы, вершы, паэта малітвы
На жыцця нясуцешнай аблоні!
Вы як слёзы, што воін уроніць
Пасля цяжкай спраможнае бітвы.

У пустэльні спякотнай крыніца.
Перад тым, як бальзаму напіцца,
Меч хавае разбойнік у ножны.

Толькі ты, самасвечаны крытык,
Не па сану імсцівы, сярдзіты,
Хрысціш лоб, блудасловіш бязбожна.

1955

Падобныя старонкі

творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-крытыку.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki