творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-што-за-дзіва-качаняткі
Мікола Чарняўскі — Што за дзіва качаняткі
Што за дзіва качаняткі!
Іх насы – нібы лапаткі.
Лапкі – быццам два лісточкі.
Як гарошынкі – іх вочкі.
Як пабеглі да вады,
Дык адразу ўсе туды.
І нырцуюць, і плывуць,
Толькі чутна: – Вуць-вуць-вуць!
Падобныя старонкі
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-што-за-дзіва-качаняткі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin