Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-лён-ляночак

Мікола Чарняўскі — Лён-ляночак

На сцяблінцы кожнай –
Сіненькі званочак:
Хораша на ранку
Лён расцвіў, ляночак.

Мама сцежкай крочыць.
Сонцам ззяюць вочы:
Добры ў нашай мамы
Вырас лён-ляночак.

Ветрык павявае,
Шэпчацца з ляночкам.
Мама нам ляночку
Падпляла ў вяночкі.

– Расцвітайце, дзеці,
Нібы лён-ляночак –
Будзе светла ў свеце
Ад блакітных вочак!

Падобныя старонкі

творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-лён-ляночак.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki