Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-лясная-гаспадыня

Мікола Чарняўскі — Лясная гаспадыня

Вавёрка ўжо апошні грыб
Зняла з сучка сухога.
А лістапад ажно ахрып –
Гуляў з вятрамі многа.

Бярозы, клёны сярод хвой,
Аддаўшы ўборы долу,
Глядзяць на шэрань раніцой –
Настрой іх невясёлы.

І толькі дуб – стары сілач –
Трос вохрыстай макушкай.
Ён быў дуплом, у ім жыла
Вавёрка-сакатушка.

Сюды арэхаў, жалудоў,
Грыбоў, яловых шышак
Назносіла да халадоў:
Зімой запас – не лішак.

Расклада ўсё дабро ладком.
Управілася лоўка
І шыльдачку над тым дуплом,
Павесіла – «КЛАДОЎКА».

Падобныя старонкі

творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-лясная-гаспадыня.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki