Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-кастрычнік

Мікола Чарняўскі — Кастрычнік

Завіруха залатая
З дрэў лістоту абмятае.
Рассцілае дываны,
Дзе ні глянь –

Ляжаць яны.


Ты пазыч мне, клён, клён,
Свой убор да летніх дзён.
Ён такі залаты –
Адвяду ў ім халады.

Прыйдзе шчодрая вясна –
Верне твой убор яна.
Пачакай, бяроза, трошкі, –
Дай лісця свайго тры ношкі.

Дай лісця свайго ты трошкі –
Я рабінцы ўкрыю ножкі.

Дай, асіннік, лісце, дай,
Што зраблю з ім – не пытай:
Вогненнае, быццам медзь,
Будзе ўзімку траўку грэць…

Прыйшлі Пакровы:
«Ці ўсе да зімы гатовы?..»
Апусцелі ніва, луг,
Гул работ на іх прыглух.

Перабраліся дары
З град у хаты, на сталы.
Лён трашчыць, ляціць кастрыца:
«Хто ўкалоцца не баіцца?..»

Трэ, ляскоча церніца:
«Лён кашуляй вернецца…«
Заміргалі ў небе зоркі:
«Не забылі пра вячоркі?..»

Падобныя старонкі

творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-кастрычнік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki