Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-з-часоў-далёкіх

Мікола Чарняўскі — З часоў далёкіх...

З часоў далёкіх, самых даўніх,
Які б яму ні выпаў лес,
Да вучняў ідучы, Настаўнік
З сабой у сэрцы Сонца нёс.

Ім душы юныя сагрэты
– Сіней прасцяг, шырэй абсяг.
Няхай не гасне сонца гэта,
Да ведаў асвятляе шлях!

Няхай паўсюль, няхай заўсёды
Натхняе радасць Добрых слоў,
І гордай будзе ўзнагародай
– Дзяцей павага і любоў!

Падобныя старонкі

творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-з-часоў-далёкіх.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki