творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-заяц-моркву-вартаваў
Мікола Чарняўскі — Заяц моркву вартаваў
Заяц моркву вартаваў,
рваць нікому не даваў:
ні вялікай, ні маленькай –
гнаў з палетка ўсіх кавенькай!
Што за дзіўная праява?
Ні зялёнага радочка,
ні зялёнага чубочка
на палетку не відно!..
Паціскае Зай плячыма,
хітра бліскае вачыма:
– Я не знаю, я не бачыў:
я стараўся, не лайдачыў…
Сапраўды: дзе ж морква тая?
Хто загадку адгадае?
Падобныя старонкі
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-заяц-моркву-вартаваў.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin