Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-буркатун

Мікола Чарняўскі — Буркатун

Дзень у полі не змаўкае трактар –
Буркатлівы ў трактара характар.

Ды такога не бывае з кім?!
Але ж хто нарэжа чорных скіб,
Нашнуруе цёплых баразён?
Толькі плуг,
Ды толькі трактар, ён!

Хто пасля пасее рупна збожжа?
Сейбіт буркатлівы,
Ён жа!

Як бурчаць аднойчы перастане –
Жыта ў рост вясной тады
Не ўстане.
Колас поўны,
Важкі і бухматы,
Хлеб не прынясе на стол у хаты.

Вось чаму –
Рупіцца яму.
Не ўтрымаць да снегу на дварэ –
Ён

арэ,

арэ,

арэ,

арэ!

Рады тата, як яго заводзіць:
– Малайчына! Цягне! Не падводзіць!
Хоць бурчыць, ды не злуецца трактар
Працавіты ў трактара характар!

Падобныя старонкі

творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-буркатун.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki