творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-плошча-перамогі
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Мятліцкі — Плошча Перамогі
Да агню твайго Вечнага —
Мужнага сэрца маёй зямлі —
З ройнага Шляху Млечнага
Тыя збочваюць,
Што ў вечнасць пайшлі.
Горадам ходзяць —
Памяццю курных дарог —
Ратнікі, сцяганосцы і трубачы.
Блізка-блізка
шорганне ног
Чую ўначы. I калі
выхапіць золак
плошчу з паўзмроку,
Падпаліць зару ад яе агню,
Чую, як аддаляюцца крокі —
у цішыню, у вышыню.
I тады
горад абуджаецца дрэмны,
Тупае гулка па бруку вуліц, мастоў.
I вогнікаў-кветак
на плошчу прыносіць бярэмак
Яго маладая,
як світанне само,
Любоў.
Падобныя старонкі
- нізкі-паклон-вам-салдаты-перамогі
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-плошча-перамогі.1755963824.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin