Мікола Мятліцкі — На мове роднай

Не проста ў словы я гуляю –
На мове роднай размаўляю.
У час дасветны, вечаровы
Кажу пяшчоты цёплай словы:

– Дзень добры, сонейка над гаем!
Свяці ярчэй над родным краем,
Гукай вясну з зямной далечы…
Вітанне шлю, марозны вечар!

Ты запалі ў нябёсах зоркі,
Няхай зіхцяць, вядуць гаворкі,
Чаруюць нас красой нязводнай…
Я гавару на мове роднай.

Падобныя старонкі