Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-мае-сябры

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Мае сябры

На палянцы
У бары
Ёсць грыбы –
Мае сябры.
Пад ялінай –
Баравік,
Сярод моху –
Махавік.
Падбярозавік сівы
Выглядае
З травы.
А бліжэй да сцежкі –
Дзве тоўстых
Сыраежкі.
Каля пня старога
Лісічак –
Многа-многа.
Папрацуй,
Мой ножык,
Хай паўнее
Кошык!
А паганка бледная
Уздыхае,
Бедная.
Просіцца:
– Вазьмі й мяне!
Я кажу ёй
Цвёрда:
– Не!
Для такіх,
Як ты сама,
Месца ў кошыку
Няма!

Падобныя старонкі

творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-мае-сябры.1755963803.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki