Мікола Мятліцкі — Белы бусел на буслянцы

Белы бусел на буслянцы
На пацеху ладзіць танцы.
То адной нагой прытопне,
То крылом увішна лопне,

Ўскіне дзюбу ўгору.
– Гэй! – крычу танцору. –
Кінь ты выхвалянкі!
Звалішся з буслянкі!

Падобныя старонкі