Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-лужанін:максім-лужанін-на-ўсходзе-сонца

Максім Лужанін — На ўсходзе сонца

Зноў як раней у краі тым:
Высакагорныя абвалы,
Лясы, над прорвамі масты…
I сонца ціхенька спытала:
– А дзе забавілася ты?

Ты скрозь пазнілася тады.
Машыны, вадаспады, людзі –
Усе збіваліся з хады,
Але ўсміхаліся марудзе
I даравалі:

– Паўбяды!


А як уцешна мне было,
Што сонца, хоць усе абшары
Даўно чакалі на святло,
Пакуль ты хустачку да твару
Не завязала, –

не ўзышло!


7.VI.1957



Крыніца: Лужанін М. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы / Прадм. А. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с.

Падобныя старонкі

творы/максім-лужанін/максім-лужанін-на-ўсходзе-сонца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki