Ходзіць восень з жоўтым клункам, Носіць дрэвам падарункі: Дубу-асілку – Залатую пасцілку, Сукенку – асіне, Ліпам – па хусціне, А кустам усім у пушчы Па барвовай яркай хустцы.