Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-у-вільні

Максім Багдановіч — У Вільні

Ліхтарняў свет у сіняй вышыне…
Вітрынамі зіяючыя крамы,
Кавярні, мора вывесак, як плямы,
Анонсы і плакаты на сцяне.

Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!
Снуюць хлапцы, суюшчыя рэкламы…
Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы…
Грук, гоман, гул, – усё ракой імкне.

А дальш – за радам кас, ламбардаў, банкаў, –
Агні вакзала… павадка хурманкаў…
Віры людзей… сіпяшчы паравоз…

Зялёны семафор… пакгаўз… склады…
Заводаў коміны пад цьмой нябёс…
О, горада чароўные прынады!

Падобныя старонкі

творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-у-вільні.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki