Рушымся, брацця, хутчэй Ў бой з жыццём пакідаючы жах; Крыкі пужлівых людзей Не стрымаюць хай бітвы размах… Проці цячэння вады Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі ж ракі заўсягды Тое цягнуць, што скончыло жыць.