Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-перад-паводкай

Максім Багдановіч — Перад паводкай

Праясняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Ўсё чакаеш, што прырода
Ўстрапянецца ада сна.

I пад птушы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыме бацька Нёман
На хрыбце магутным лёд.

Зазвіняць жалобна крыгі,
I бурлівая вада
Снег, размоклы ў час адлігі,
Змые з луга без сляда.

Дык разлійся жа раздольна
Ў чыстым полі і гаю
I красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю!

Падобныя старонкі

творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-перад-паводкай.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki