Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дранько-майсюк:леанід-дранько-майсюк-цягне-мяне-сюды

Леанід Дранько-Майсюк — Цягне мяне сюды...

Цягне мяне сюды –
Да самай цёмнай вады,
Да берага найкрутога,
Дзе скруціць вязы* дарога.

Трактар сірочы гудзе,
Ахутаны мрокам воркі,
А на знаёмай вадзе
Кубло незнаёмай зоркі.

Далёка світанак ракі
I сонечныя краявіды.
Вернуцца князі Давыды
I спаляць свае гарадкі.


* Скруціць вязы (давыд-гарадоцкае) – зламаць галаву.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-цягне-мяне-сюды.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki