Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дранько-майсюк:леанід-дранько-майсюк-тут-у-палескай-глы

Леанід Дранько-Майсюк — Тут, у палескай глыбі...

Тут, у палескай глыбі,
Ночы, хоць вока згубі.
Лодкі свае не знойдзеш –
Без лодкі куды ты пойдзеш.

Як дотык да поўсці воўчай,
Ля ганка вада плюскоча,
Суседняя хата плыве,
А ў хаце суседка жыве.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-тут-у-палескай-глы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki