Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-зімовая-элегія

Леанід Дайнека — Зімовая элегія

Вечар за пазухай поўню трымае,
Паказваць скалелай зямлі не хоча.
Па дрогкіх рэйках бягуць трамваі,
У цемры гараць электрычныя вочы.

Снег на зямлю баіцца ўпасці.
Пад сінім ільдом халадзее планета.
Шчасця няма. Ёсць сум аб шчасці.
Хопіць і гэтага для паэта.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-зімовая-элегія.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki