Леанід Галубовіч — Адступаюць лясы...

Адступаюць лясы.
Высыхаюць балоты.
Усё меней красы –
Усё больш адзіноты.

З дбайным сумам глядзяць
Землякі-хлебаробы
На сваю сенажаць,
На свае агароды…

Чалавек – уладар,
Бог прыроды і знаўца,
Толькі ўсё ж гаспадар
Яшчэ дрэнны, прызнацца.

…Мазалі да крыві,
Кроплі вечнага поту…
Трошкі больш бы любві
Нам яшчэ да работы.

Падобныя старонкі