творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-на-каньках
Гэта старая версія дакумента!
Ларыса Геніюш — На каньках
Вечар, лёд у агнях,
А над елкай – месяц.
Едуць, едуць на каньках
Міхасёк з Алесем.
Бачаць хлопцы: Таня
То ўпадзе, то ўстане.
– Ой, ізноў я на баку!
Дай хутчэй, Алесь, руку.
– То трымайся, калі ласка.
Дапаможа і Міхаська.
Мы дзяўчатак анідзе
Не пакінем у бядзе.
Падобныя старонкі
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках.1755963795.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin