Курачка квактала, Куранят склікала: – Дзеці мае, дзеці, Да мяне бяжэце! Ліс з-пад плоту выглядае. Вас ён зараз паглытае! Куранят як не было – Ўсе пабеглі пад крыло.