Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-зайка

Ларыса Геніюш — Зайка

Між кустамі
Між густымі
Скок ды скок,
Бегаў зайка, прытаміўся,
А за дрэвам прытаіўся
Люты воўк.

Зайка скокнуў без аглядкі,
Воўк хацеў хапіць за пяткі
Ды за бок.

У адчыненыя дзверы
Да бабулі зайка шэры
Хутка скок.

Бабка заіньку пусціла,
Прытуліла, накарміла.
А дзядуля злога воўка
Напалохаў дубальтоўкай.

А ты, заінька, глядзі –
У лес без мамы не хадзі.

Падобныя старонкі

творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зайка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki