творы:кастусь-жук:кастусь-жук-беларуская-зіма
Гэта старая версія дакумента!
Кастусь Жук — Беларуская зіма
Беларуская зіма –
Гэта цуд, паверце.
Прыгажэй нідзе няма
Аж на цэлым свеце.
Дрэвы – ў снежным серабры.
Хаты – ў шапках белых.
Лес – кашлаты і стары –
Быццам амярцвелы.
А як пройдуцца вятры
Па зямных прасторах –
Ты убачыш на двары
Мірыяды зорак.
Вока будуць чараваць
Светлячкі-сняжынкі.
Будуць лыжнікаў склікаць
Горкі і сцяжынкі.
Падобныя старонкі
творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма.1755963760.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin