Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:кандрат-крапіва:кандрат-крапіва-далікатныя-парасяты

Гэта старая версія дакумента!


Кандрат Крапіва — Далікатныя парасяты

Няхай не слухае, каму не міла,
А я тут расказаць хачу,
Што ад людзей нядаўна чуў:
Як Цётка парасят карміла.
Не ведаю – у будні дзень ці ў свята,
Пусціла ў сенцы Цётка Парасяты,
Ім замяшала есці
Ды на хвілінку выйшла дзесьці.
Вярнулася яна і стала ля парога спужана:
Памыяў на падлозе лужына,
I цеста ўсё парыта,
I бруд кругом каля карыта.
Тут, раззлаваўшыся без меры,
Кабета адчыніла дзверы
Ды аблавухіх панічоў
Давай шалёстаць скарачом.
Калі ж наробяць яны піску!
Ну – рэжуць іх, няйначай.
На піск на той здалёк і зблізку
Набегла шмат радні свінячай,
I парасячы піск не чуцен у свінячым гудзе:
Наставіўшы хібы і папусціўшы пену,
На дзверы лезуць і на сцену.
Іх ледзьве адагналі людзі.

Дык вось, браткі,
Калі такія свінюкі
(А свінюкоў нямала ёсць на свеце)
Ды завядуцца ў сельсавеце
Ці ў кааператыве ў вас, –
Ганіце вон, на мой адказ.

1926

Падобныя старонкі

творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-далікатныя-парасяты.1755963758.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki