Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-суніцы

Гэта старая версія дакумента!


Казімір Камейша — Суніцы

Пайшоў я сцяжынкай,
І тут нечакана
Яна прывяла
Да чырвонай паляны.

Агеньчыкаў столькі
Не бачыў ніколі.
Напэўна, тут хтосьці
Рассыпаў вуголле.
Пад кожным лісточкам
Па вугалёчку.

І тут адгадаў я:
Паспелі суніцы!
Паляна у чырвані, уся
Чырваніцца.

Ды як жа суніцы?
Ну дзе тут суніцы?
Вы гляньце на колер:
Яны ж – чырваніцы!

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-суніцы.1755963758.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki