творы:казімір-камейша:казімір-камейша-пушчанскі-кут
Гэта старая версія дакумента!
Казімір Камейша — Пушчанскі кут
Вітаю росны твой мурог,
I твой блакіт сцюдзёна-ціхі,
I свежы перашэпт вятроў
Пад трапяткім крылом бусліхі.
Я сам нібыта на крыле
Лячу ў куток пушчанскі
светлы.
Няма чысцей,
няма святлей,
Чым ён, мой самы запаветны.
Цякуць праз дні і праз гады,
Цякуць праз нашы сэрцы рэкі.
I ўсё –
ад поля да грады –
Лагодзіць позірк чалавеку.
Падобныя старонкі
- званы-хатыні
- тураў-3838
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-пушчанскі-кут.1755963758.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin