Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-поўня

Гэта старая версія дакумента!


Казімір Камейша — Поўня

Каціўся уночы
Кружочак бляшаны
Праз сонны алешнік
У вёску Альшаны.
Каціўся,
Свяціўся,
З дарогай
Лучыўся.
Не колам,
Не кругам –
Кружочкам лічыўся.
Каціўся над лесам,
Каціўся над полем.
А зваўся кружочак –
Каб ведалі! –
Поўняй.

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-поўня.1755963758.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki