творы:казімір-камейша:казімір-камейша-поўня
Казімір Камейша — Поўня
Каціўся уночы
Кружочак бляшаны
Праз сонны алешнік
У вёску Альшаны.
Каціўся,
Свяціўся,
З дарогай
Лучыўся.
Не колам,
Не кругам –
Кружочкам лічыўся.
Каціўся над лесам,
Каціўся над полем.
А зваўся кружочак –
Каб ведалі! –
Поўняй.
Падобныя старонкі
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-поўня.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin