Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-не-спяшайся-лета

Казімір Камейша — Не спяшайся, лета!

Чуеш, лета, не ўцякай,
не круці так шпарка колы.
Я не ўсіх сяброў спаткаў,
ранец не сабраў у школу.

У рацэ сваёй як след
я яшчэ не накупаўся.
Хуткі мой веласіпед
яшчэ толькі разагнаўся.

Не сабраў усіх грыбоў
у бары, дзе іх хаваеш.
Толькі стрэліся з табой,
ты ж адразу і ўцякаеш…

Чуеш, лета, пачакай,
чуеш, лета, не ўцякай!

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-не-спяшайся-лета.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki