Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-лета

Сяргей Грахоўскі — Лета

Прыходзіць лета звонкае
Птушынаю гамонкаю,
Над сінімі азёрамі
Яно ўзыходзіць зорамі,
А пахне медуніцамі
І спелымі суніцамі.
Прыходзіць лета сцежкамі
З малінай, сыраежкамі,
Частуе на пагорку
Арэхамі вавёрку,
На возеры, ля берага,
Гукае зайца шэрага…
Куды ні глянь – усюды
Цябе чакаюць цуды,
Цябе чакаюць сцежкі
І радасныя ўсмешкі,
Лугі, лясы, палі
І шчасце на зямлі.

Падобныя старонкі

творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki