Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-метрабудаўцы

Гэта старая версія дакумента!


Казімір Камейша — Метрабудаўцы

Ён расце, падземны горад.
Я даўно яго прысніў.
Вось і станцыі-падземкі
Апрануліся ў граніт.

Чуеш, з грукатам сталёвым
Пад зямлёй імчыць вагон,
А за ім па рэйках рэха
Паняслося наўздагон.

Толькі ноччу на хвіліну
Колы дух перавядуць.
I другім напрамкам, новым,
Тут праходчыкі ідуць.

Дастаюць – за пядзяй пядзю –
Скамянелыя пласты,
Рассякаючы далёка
Змрок зляжалы і густы.

Новы дзень блакітным вокам
Углядаецца здаля.
Ён расце, падземны горад,
Ён жыве, падземны шлях!

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-метрабудаўцы.1755963758.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki